Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гутарка «Бульба – другi хлеб».

Дата: 14 марта 2019 в 21:42, Обновлено 3 мая 2019 в 09:59

Гутарка «Бульба – другi хлеб».

Мэта: пашыраць веды аб бульбе,  пра значнасць для людзей, пра стравы, якiя з  яе гатуюць.

Змест гутаркi

      В: Цi чулi вы што – небудзь пра бульбу?

      Як вы мяркуеце, чаму бульбу называюць «другiм хлебам?»

      В: Шмат гадоў таму ніхто не ведаў, што есць такая расліна як бульба. Адзін адважны мараплавец прывёз розныя насенне раслін і клубні бульбы. Але людзі не адразу зразумелі, што ў бульбе важныя клубні. Адзін багацей вырашыў пачаставаць гасцей новым дзівоцтвам, Замест таго, каб выкапаць бульбу, яго садоўнік сарваў зялёныя шарыкі са сцяблінак. Ён проста не ведаў, што яны не ядомыя. Гэтыя горкія і неядомыя плады былі пададзеныя гасцям. Нехта з гасцей, паспрабаваўшы пачастунак, папярхнуўся, у кагосці перакасіўся твар, хтосці выбег з-за стала.

      Памятаеце, казку пра рэпку? Для чаго патрэбна была дзядку вялікая - вялікая рэпка? Каб накарміць бабку, унучку і ўсю сям'ю. Раней, у халодныя зімы, калі пасевы вымярзалі, рэпа замяняла селяніну хлеб. Сытная ураджайная бульба выцясніла рэпу. Цяпер ужо не рэпа, а бульба стала для  нас беларусаў другім хлебам. Яна ратавала ад голаду ў цяжкiя часы, таму нашы дзяды з вялiкай павагай адносiлiся да яе.

     В: А чым палезная бульба? У бульбе шмат карысных рэчываў і вітамінаў: крахмал, цукар, бялок. Захоўваць бульбу трэба ў прахладным цемным месцы. Але калі бульба паляжала на сонейку, то ў ёй утвараецца моцны яд, вельмі шкодны для здароўя чалавека.

      В: Якiя стравы можна прыгатаваць з бульбы? (піражкі з бульбай,  дранiкi, бабку, клёцкi, калдуны)  З бульбы можна прыгатаваць  больш за 700 розных страў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.