Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гутарка «Свята Калядкi»

Дата: 3 февраля 2019 в 21:10, Обновлено 22 сентября 2021 в 20:33

 Гутарка «Свята Калядкi»

Мэта: Пашырыць веды дзяцей аб традыцыйна-абрадавым свяце – Калядках, вучыць дзяцей рабiць калядныя маскi i выкарыстоўваць iх у гульнi, садзейнiчаць стварэнню добрага настрою ў дзяцей, выхоўваць пачуццё калектывiзму, павагi да традыцыйных беларускiх свят.

                      Абсталяванне: Альбом «Абрадавыя святы", маскi мядзведзя,       казы, бумага, тканiна, клей, вата (для маскi бусла), палкi, драўляны шар.

Змест гутаркi

В.   Сёння я раскажу пра свята Каляды, якое святкуецца 6-19 студзеня. Гэта першае свята сонца. Для земляроба час з кастрычнiка да снежня быў перыядам замiрання прыроды. Ён верыў, што ў гэты час панавання холаду, сцюжы, мяцелiцы адбываецца барацьба дабра са злом, святла з цемраю. А з 6 студзеня – дня зiмовага сонцавароту «адраджэння» сонца – пачатак новага сонечнага года, якi абяцаў прыход цяпла i святла буджэнне пладаноснай сiлы зямлi.

    Да каляд пачыналi рыхтавацца з пачатку зiмы. Традыцыйная вячэра ў першы дзень Калядак – «вялiкая куцця», зяўляецца пачаткам святочных дзён i вечароў.

   Куцця – каша з абтоўчаных у ступе зярнят ячменю або пшанiцы (паказ дзецям зярнят). На Беларусi спраўлялiся тры куццi. На ўсе тры куццi клiкалi маразы: «Мароз, Мароз iдзi да нас куццю есцi! А летам не бывай, па межах хадзi, яры не губi!»

Калi на наступны дзень мароз станавiўся мацнейшым гаварылi: «Мароз паеў куццi i паласкавеў!» Каляды святкуюцца ў суправаджэннi розных забаў i ўвесяленняў (выхавацель паказвае малюнкi забаў). Вельмi папулярнымi сярод моладзi былi гульнi пераапранутых у казу, мядзведзя, ваўка i iнш…

  Галоўная маска пераапранання – каза. Каза ў старажытнасцi шанавалася за яе здольнасцi паляпшаць ураджай. Мядзведзя лiчылi царом звяроў, таму на каляды i вадзiлi побач мядзведзя. Воўк увасабляў сiлу холада i зiмы. У святочным маскарадзе прысутнiчалi такiя персанажы, як цыган, афiцэр…

     В. А зараз я прапаную, вам пагуляць у народную гульню «Каза» (дзве каманды дзяцей знаходзяцца на пэўнай адлегласці адна ад адной. У кожнага ў руках пал­ка. Адна з каманд кідае i коціць драўляны шар у бок процілеглай каманды, тыя адбіваюць яго назад ці ловяць на сваей мяжы-рысе i вяртаюць першай камандзе. Калі шар пералящць праз мяжу-рысу, каманда, што ахоўвае яе, адыходзіць да таго месца, куды закаціўся шар. Тады пра яе гавораць: —  Загналі у казіны рог!)

    В. Яшчэ на любыя святы рабiлi  бусла –сiмвал шчасця. (з ваты дзецi робяць круглую галаву, з кардону-доўгую дзюбу i вочы. Прымацаваўшы галаву на палку, робяць з цюлi тулава i крылы.)

    В. Давайце ўспомнiм прыгаворку пра бусла. «Бусел,  што заўтра будзе: дождж цi пагода? Як пагода, то ляцi, як дождж, то сядзi».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.