Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Праект «Мову родную люблю я»

Дата: 17 марта 2019 в 23:18, Обновлено 22 апреля 2019 в 16:24

ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ПРАЕКТА

 Назва праекта: «Мову родную люблю я»

 Аўтар: Кайлевiч Таццяна Iванаўна, выхавальнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА «Яслі-сад №38 г. Ліда"

Тып праекта: пазнавальны.

Часовыя рамкі рэалізацыі праекта:  тыдзень.

Удзельнікі праекта:  дзеці старэйшай групы,  выхавальнікі групы,  бацькі.

АКТУАЛЬНАСЦЬ ПРАЕКТА

       У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова.  Гэта мова той краiны, дзе чалавек нарадзiўся, дзе жыве. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Беларуская  мова - душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, наш скарб, якім мы павінны ганарыцца і ніколі не адракацца. Змiтрок  Бядуля  пiсаў. “Не саромейся, беларус, гаманіць па-беларуску — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека”.

       Далучэнне дзяцей да роднага слова развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру, дазваляе звярнуцца да сваіх вытокаў. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы і як мага болей размаўляць на ёй, ганарыцца ёю. Каб  дзецi ведалi сваю мову, патрэбна на ёй размаўляць — і дарослым, і выхаванцам.

МЭТА ПРАЕКТА

Фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю, абуджэнне пачуцця нацыянальнай годнасці і гонару за геніяльных тварцоў і свой народ.

ЗАДАЧЫ ПРАЕКТА

- далучаць дашкольнікаў да багацця беларускай мовы;

- фарміраваць каштоўнасныя адносіны да яе;

- стымуляваць зносіны на беларускай мове;

- развіваць навыкі разумення беларускай мовы, уменне адказваць на пытанні выхавальніка;

- выхоўваць  павагу i любоў да роднай мовы.

ФОРМЫ І МЕТАДЫ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА

- мэтавыя прагулкі і экскурсіі;

- тлумачэнні выхавальніка ў спалучэнні з паказам;

- гутаркі;

- развучванне песень і вершаў, прыказак, прымавак;

- чытанне казак;

- праслухоўванне музычных твораў;

- узбагачэнне і стымуляцыя дзіцячай творчасці, творчая майстэрня;

-  заняткі, гульні, гульнявыя практыкаванні, заданні;

- забавы.

1 этап – падрыхтоўчы

 Задачы:

- Распрацаваць план мерапрыемстваў па рэалізацыі дадзенага праекта.

- Зацікавіць дзяцей і бацькоў тэматыкай праекта.

Формы і метады:

- Экскурсія  у бiблiятэку, музей «Радзiма» СШ № 17, краязнаўчы музей горада.

 - Інтэрв'юіраванне дзяцей: «Для чаго нам патрэбна мова?», «Што такое Радзіма?»;

- Анкетаванне бацькоў «Ведаеце лi  Вы  родную мову?»;

- Стварэнне наглядна-інфармацыйнага часопіса «Родная мова для дашкалят».

2 этап – Практычны

 Задачы:

- фарміраваць культуру ўспрымання  беларускiх твораў (разуменне зместу твора, выразных сродкаў мовы, асаблівасцяў празаічнай і вершаванай прамовы);

- удакладніць і абагульніць ўяўленні аб фальклорных і літаратурных творах розных жанраў (жанры фальклору: паданне, небыліца, заклічка, лічылка, казка і інш.);

-  садзейнічаць далейшаму практычнаму авалоданню мастацка-маўленчай дзейнасцю: пераказ апавяданняў, казак, чытанне на памяць вершаў і інш.

- развіваць навыкі разумення беларускай мовы, уменне адказваць на пытанні выхавальніка;

-  заахвочваць дзяцей да самастойных выказванняў на беларускай мове.

Формы і метады:

1. Заняткі: па адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін «Калыханкi роднага краю», інтэграванага па адукацыйных вобласцях “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін i «Дзіця і грамадства» «Пісьменнікі нашай  краiны», па адукацыйнай вобласці «Дзіця і прырода»   «Аiст цi бусел?»;

2. Гутаркі: «Я – маленькi беларус», « Бульба – другi хлеб»,  «Роднай мовы пералівы»;

3. Сюжэтна - ролевая гульня: «Кафэ «Хвiлiнка»;

4. Дыдактычныя гульні: «Хто дзе жыве?», «Я дару табе слоўца на  роднай мове», «Перакладчыкi»;

5. Тэатральна - літаратурная гульня «Казкі на новы лад»;

6. Чытанне маст. літаратуры: вершаў беларускіх паэтаў Я. Купалы, Я. Коласа, С. Грахоўскага, В. Віткі,  М. Танка; беларускіх пiсьменнiкаў Цётка, З. Бядуля, В. Хомчанка, К. Калiна;  беларускiх народных  казкак, пацешак i т.д.;

7. Завучванне вершаў, прыказак, прымавак,скарагаворак;

8. Пераказ апавяданняў, казак пры дапамозе схем, мадэляў;

9. Рухомыя народныя гульні «Лясь – лясь уцякай»,  «Гарлачык», «Два маразы», «Браднiк», «Iванка», карагодная гульня «Грушка»;

10. Пошукава-даследчая дзейнасць: «Адкуль пайшлi беларусы?»;

11. Творчая майстэрня (сумесна з бацькамi) «Выраб кніжак малых «Беларускі фальклор»

12. Забава «У госцi да Несцеркi»

3 этап – Заключны

 Задачы:

 - Ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі праекта, выяўленне дынамікі ў развіцці дзяцей.

- Прэзентацыя вынікаў праектнай дзейнасці.

Формы і метады:

- Акцыя «Гавары са мной па беларуску! »;

- Выстава - наказ “Вучым родныя словы разам з намі";

- Выстава дзіцячай мастацкай літаратуры “У свеце беларускіх казак”;

- Лiтаратурны вечар «Мой любімы верш»;

- Мультымедыйная прэзентацыя «Смак беларускай мовы».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.