«Залатыя яйкi на вялiкдзень»
Праграмны змест: Пазнаёмiць дзяцей са святам Вялiкдзень; развiваць уменне пераказваць знаемую казку, выкарыстоуваючы схемы - мадэлі, пабуджаць вымаўляць знаёмыя словы; фармiраваць iнтанацыйную выразнасць маўлення.
Матэрыял: Цацка-курачка Раба, кошык, драўляныя яйкi, афарбаваныя
залацiстай фарбай, вараныя яйкi рознага колеру, лаўка.
Ход занятка
Выхавальнiк i дзецi падыходзяць да галiначак вярбы.
В. Якi прыгожы ў нас букет. Колькi на iм расцвiло мяккiх пушыстых
камячкоў! Як называюцца гэтыя галiначкi? (Вярба)
У яе кветачкі-
Пухнатыя камячкі.
Па вясне яна квітнее.
Свята Вялікадня да нас кліча.
В. Вярба паклiкала да нас свята. Яно называецца Пасха або Вялiкдзень.
Усе людзi вельмi любяць гэта свята. У гэты дзень усе частуюць адзiн аднога прыгожымi фарбаванымi яйкамi – чырвонымi, жоўтымi, аранжавымi. Мы з вамi таксама хочам пачаставацца яйкамi. Але дзе ж нам iх узяць? Ой! Што гэта чуецца за дзвярыма? Выхавальнiк прыслухоўваецца i просiць дзяцей зрабiць тое самае. За дзвярыма чуецца: «Ко-ко-ко!» Выхавацель падыходзiць да дзвярэй i ўносiць у групу кошык з курыцай.
В. Дзецi, да нас у госцi прыйшла курыца. Цi хочаце на яе паглядзець?
Тады падыдзiце блiжэй i зазiрнiце ў кошык. Я паглажу курыцу па
спiнцы, па галоўцы. I вы таксама пагладзьце, але рабiце гэта
асцярожна, каб курыцы не было балюча. Падумайце, як завуць яе?
Якую казку вам расказвала мама, калi вы были зусiм маленькiя? (Курачка Раба) Пагуляем з ёй.
Курыца Раба ў госцi да нас прыйшла,
Ах, якая вумнiца курыца была.
(рукi ўзняць угору, пацягнуцца)
Шыла усiм кафтаны, шыла сапагi
(выконваюцца нахiлы ўперад)
Сладкiя, румяныя пекла ўсiм пiрагі. (Пляскаем у далонi)
А калi ўправiцца, сядзе ў варот (Сядзем. Прысядзем)
Казачку раскажа, песеньку спяе (Махаюць рукамi)
В. Прыдумайце сваю казку пра курачку Рабу. (Дзеці расказваюць, выкарыстоўваючы пiктаграмы ).
В. А што гэта курачка прынесла ў кошыку? Гэта залатыя яйкi да свята.
Якое ў нас свята? (Пасха, Вялiкдзень). А што гэта за свята? (адказы дзяцей). Дзецi бяруць па аднаму яйку, разглядваюць iх.
В. Цi спадабаўся вам курачкiн падарунак? А чым ен вам спадабаўся? (рознага колеру и вузору). Давайце пагуляем з залатымi яйкамi.
<font face="georgia, serif"> Гульня "Чыё яйко з </font>жэрдачкi<font face="georgia, serif"> пракоцiцца далей?"</font>
Выхавальнiк прапануе аднесцi яйкi ў кошык i памыць рукi. Вярнуўшыся да курачкi, знаходзяць у кошыку не залатыя яйкi, а бумажныя.
В. Глядзiце, яны зусiм белыя, давайце iх зафарбуем розным вузорам.
(самастойная праца дзяцей)
В. Гэтыя яйкi мы падаруем ад нас курачцы, а для вас я прыгатавала сапраўдныя, зафарбаваныя. Дарослы раздае яйкi дзецям i вiншуе са святам.
В. Дзецi, курачка Раба i я вiншуем вас са святам. Курачцы ўжо трэба iсцi, таму давайце падзякуем ёй за пачастункi i таксама павiншуем са святам.
«Са святам цябе, Курачка Раба!»